Мой шлях
Беларусь – мая Радзіма,
Корнадзь месца, дзе жыла,
Свіслач – там я нарадзілася,
У Новы Двор у першы клас пайшла.
Вельмі дорагі мне ўспаміны
Пра Масушыны, бабулін двор,
Пра вучобу ў Гродна, Ваўкавыску
І гадоў студэнцкіх велічны прастор.
Тут знайшла сяброў, любоў, натхненне,
Жыць вучылася, душой расла,
Радавалася дзяцей нараджэнню,
Працаваць у гімназію пайшла.
Шмат дарог яшчэ наперадзе,
І пра многае хачу я напісаць:
Але прыгажэйшай зямлі няма, упэўнена –
Кожнаму аб гэтым трэба знаць.
Беларусь – наша краіна,
Радзіма – агульны дом,
Бацькаўшчына – продкаў сіла,
Мір і згода будзе хай у ём.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию