Жыць без вайны

Як добра жыць на свеце без вайны
І прачынацца пад напевы птушак,
Не чуць дзіцячы плач і крык бяды,
А ручайкоў бурленне весніх слухаць.

Як добра жыць на свеце без вайны,
І на світанні сонейку ўсміхнуцца,
З крыніцы выпіць чыстае вады,
Любоўю ў кожным шчырым сэрцы адгукнуцца.

Як добра жыць на свеце без вайны,
Магчымасць мець вучыцца, марыць, працаваць,
Не бачыць выбухаў і разбурэнняў на Зямлі
І край свой родны шчыра шанаваць.

Як добра жыць на свеце без вайны
І на стале мець бохан хлеба смачны і духмяны.
Хай будзе мір і згода на Зямлі зау́жды,
А кожны дзень хай будзе светлым і жаданым!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай