Мінск – сталіца мая
На скрыжалях вятроў
Талерантнай Еўропы
Б’ецца сэрцам пад дых
Мегагерцамі Мінск…
Сярод усіх гарадоў
Ён асобае пробы,
Палымнее на сонцы,
Як той абеліск…
Нібы Светач у нОчы,
Яркай зоркай палае
І запальвае вочы
Ліхтарамі надзей…
Мінск – сталіца мая,
Яна ўсіх нас яднае,
Праваслаўных, католікаў…
Розных людзей.
Ты апора гнязда,
Што завуць Беларуссю,
Шлюз надзейны маста
У абодва бакі,
Дзе транзітны цягнік
Паміж Польшчай і Руссю
Павітае сяброў
За абедзве рукі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Мінск – сталіца мая'
Влад ЛОГМАТ
29.07.2026 - 19:17Дарагая Людміла! Вельмі трапна сказана: «На скрыжалях вятроў талерантнай Еўропы». Калі лічыць, што Еўропа — ад Урала да Атлантыкі. Толькі вось ступень талерантнасці розная. І не будзе левай руцэ лепш у адзіноце без правай — толькі галава баліць, а рукі робяць. «Павітае сяброў за абедзве рукі». З надзеяй і верай у лепшае. Дарагому Мінску — прывітанне! А вам — натхнення, удачы і ўсяго добрага!
Людмила Воронова
29.07.2026 - 21:33Дзякуй! Влад! Абавязкова перадам дарагому Мінску прывітанне.) І дзякуй за пажаданні! Узаемна!