Ляцеў па небе малады анёл


Ляцеў па небе малады анёл

Глядзеў у дзiцячы позiрк

Калiсь ты нарадзiўся тут

Сярод азёр i соснаў

Хiстауся час, змяняуся свет

Пусцiуся хмель I солад

Тады замыславаты лёс

Прывеў цябе у горад



Дзе тая сiла, дзе сямья

Тыя сябры, у зорах

Яны прадалi усiх тваiх жывел

Калi ты з’ехаў у горад



Бацькоускi дом стаiць цяпер пусты

Лiхтар на iм патухшы

На дрэвах што садзiлi вы 

Растуць плады для птушак



Адчынiш вокны на усход

Тугу на нуль памножаш
Стары гадзiннiк на сцяне

Ты завясцi не зможаш


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай