Летнія пацешкі. Частка 3

6.
Пухнатыя стаяць шары,
Чакаюць: “дзе наш вецер?”
Бялей за ранішняй зарой,
Лятаюць па планеце.
Сівыя, быццам мудрацы,
Ах, Дзьмухаўцы!

7.
Гамак рыпіць, пампуе дрэва.
Вачамі хутка прабягу,
Старонка, дзве; абмякла цела,
У сонны кніжны свет бягу.
Раман пракраўся ў падсвядомасць,
А капялюш упаў на нос,
І вабіць, вабіць невядомасць.
Гамак спакой і мір прынёс.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай