Хварэе мова
У нараджэнні гэтага верша
Прашу вінаваціць хлопцаў сайта “stihi.by”
***
Хварэе мова многа год:
Памылак рак яе з’ядае,
І абыякавы народ
На мове той не размаўляе.
Адна надзея – інтэрнет:
Ён мову папулярызуе!
Тут ёсць пісьменнік і паэт.
Іх творы інтэрнет фіксуе.
На сайт заходзяць чытачы
І са здзіўленнем мову бачаць.
Уранку, увечары, уначы
Яны ўвагай мову лечаць.
Ды толькі ўсё дарма, сябры:
Рак мовы хутка прагрэсуе:
Памылкі ў тоўстыя пласты
Паэт з пісьменнікам стасуюць.
“Нязначны склон,” – бубніць паэт,
“Абы было,” – пісьменнік кажа.
Яны ўжываюць час і род
Без правілаў, як фішка ляжа.
Ад болю мова аж дрыжыць,
Пісьменніка з паэтам заклінае
Пайсці ў краму слоўнікі купіць:
Без слоўнікаў яна ім ужо не давярае.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Oleg Sovothy
27.11.2025 - 19:00