Халодны вечар. Красавік…

***
Халодны вечар. Красавік
Умыўся зноў дажджом са снегам
І да акна майго прынік
Сваім бясконца шэрым небам.

Прынік і я, сяджу, маўчу,
Гляджу на сад мой звечарэлы.
І чым я вішні адплачу
За ўбор яе чароўны белы?

Прынік да вокнаў красавік
І прынікае ціхі вечар.
І я прыціх, і я прынік,
І не гайдае вішню вецер.

Чым я той вішні адплачу
За ўбор яе вясельны строгі?
І словы нейкія шапчу
Ёй пра сумесныя дарогі…

22. 04. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай