Хайп
*адназначна сатырычны верш*
———————
Хайпануць рашыў мужык
Троху ў інтернеце:
Зрыфмаваў, як цяжка жыў
Ён на белым свеце:
Як падкормліваў, капаў
Нешта ў агародзе
І ў рыфмах абражаў
Тых, хто так не робіць.
“Усе не тое! Я адзін
За ўсіх шчырую,” –
Ліў бадзёра ён у эфір
Формулу такую;
Інфарміраваў народ
Кожны дзень “па каліўку,”
Як угнойваў агарод,
Як садзіў цыбульку.
Сам сябе мужык абраў
Выбітным паэтам.
Зорак шчыра надаваў
Рыфмам уласным ён пры гэтым.
Хайп – ёсць хайп.
Хайпуй, мужык! Весялі грамацтва.
Хайпаваць – няцяжкі скіл.
Цяжка годным чалавекам заставацца.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Oleg Sovothy
07.11.2025 - 19:27Дзякуй.
https://suno.com/s/gukGwZNq5j9TzQ9K