Хачу пілота

Хачу себе пілота.
Няхай без самалёта.
Прыгожага пілота
Даўно сабе хачу.

Каб слухаць пра ўзлёты,
Пасадки, пералёты,
Дыспетчараў турботы
І неба прыгажосць.

Гады ляцяць імкліва.
Стаю я сіратліва,
Бо ўсе пілоты міма
Мяне заўжды ідуць.

Злуецца дужа мама.
Налева і направа
Мяне яна так прама
Ў замужжа аддае.

Трымаюся я стойка
І веру: крыкнуць бойка
Мне на вяселлі “горка”
З пілотам-жаніхом!

P. S. Усміхніцеся!
P. P. S. Лірычная гераіня верша не мае ніякага дачынення да аўтаркі верша.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай