Горад мой…
Белы голуб у небе кружыцца,
Разганяючы крыламі сны.
Родны горад начамі мне сніцца
Прыгажосцю юнацкай вясны.
Горад велічны і старажытны
Ды душою заўжды малады,
Над царквой льецца голас малітвы
Праз званіцы напеў залаты.
Ён у летку садамі квітнее,
Смех дзяцей звонкім срэбрам крыніц.
З кожным годам расце, прыгажэе,
Палымнее агнём бліскавіц.
Узвышаецца постаццю годнай
Земляка знакаміты курган,
Наш Міцкевіч, паэт усенародны, –
Гонар часу заходніх славян.
Вежы замка Вялікага Князя –
Напамін аб далёкім былым.
Аб Міндоўгу нам горад раскажа,
Аб Статуце літоўскім святым.
У сучасную пору нашчадкі
Узнялі над табой ветракі,
Ход жыцця выстачае напрамкі,
Да вытокаў імкнуць землякі.
Я душой да цябе прыгарнуся
Юбілейнай святочнай парой,
Я бязмерна табой ганаруся,
Ты жыцця майго лёс – горад Мой!..
Ты жыцця майго лёс –горад Мой!..
Горад Мой!..
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию