Ты снішся мне…

З адным табою думкамі хмялею,
У мроях чую голас трапяткі.
Сустрэчай нашай цешу я надзею,
Хачу адчуць цяпло тваёй рукі.

Прыпеў:
Ты снішся мне нябеснай аблачынкай,
А мары ўдаль праз сон мяне завуць
І павісаюць тонкай павуцінкай
Чароўнай песняй на вятрах плывуць.

Распавядай мне аб сваім каханні,
Кахання плынь размые берагі,
Распавядай і ўвечары, і ўранні,
Засцеражы ад суму і тугі.

Святлом нас атуляе ноч спаткання,
Як дзіўны сон, як часу напамін.
Гарыць у сэрцах зорачкай каханнне,
І рассыпае зорны ўспамін.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай