Гандлярка сэрцам
Гандлярка сэрцам не сумуе.
Яна гандлюе і гандлюе:
Прадасць тавар на год, на паўтара
І ўжо вяртаць яго пара.
Дарэмна, дружа, мару маеш,
Што сэрца назаўсёды атрымаеш,
А з ім яшчэ душу гандляркі
У статусе прымернай жонкі.
Ты не будуй ілюзій, не чакай,
У гандляркі сэрца не купляй,
А як купіў – то гэта твой пралік:
Ты трапіў у кабалу, мужык.
Цяпер маліся, каб хутчэй
Забыць святло гандляркіных вачэй,
І не плаці сваёй душой за яе сэрца:
Разлік з гандляркай у грашах вядзецца.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию