Дзень Незалежнасці. Вайна на Украіне…
***
Дзень Незалежнасці. Вайна на Украіне.
Суседка ў градах. Першы агурок.
Што гэты дзень у памяці пакіне?
Які напіша за мяне радок?
Дзень Незалежнасці. Суседка поле кветкі.
Яна з Данбасу родам. Тут жыве.
Цвітуць лілеі пышныя ў суседкі.
Суседка зелле між лілей тых рве.
Дзень Незалежнасці. Вісяць над садам хмары.
Ці пырскаць памідоры, ці мо не?
Вайна на Украіне. Там пажары.
Святкуем мір у роднай старане.
03. 07. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию