Едуць, едуць эмігранты…

***
З падслуханага ў мінскім трамваі

“Едуць, едуць эмігранты
Толькі грошы зарабляць.
Не паедуць акупанты
Танна нешта вырабляць,

Што маглі б мы іх краіне
Утрыдорага прадаць,
Каб у іх жа апельсіны
Ды бананы закупляць.

Едуць, едуць эмігранты.
Трэба ім жыллё здымаць,
Ды не хочуць нашы людзі
Танна кроўнае здаваць,

Бо засеруць эмігранты
Кухню, ванну і паркет,
Паплыве ад падмыванняў
Хрысціянскі туалет.

Папаўзуць ад эмігрантаў
І шпалеры, й прусакі,
Ім хоць сцы ты ў тыя вочы –
У прарэзы асакі.

Яшчэ й выгнаць немагчыма,
Трэба доказы суду.
З’едзе гэткі на радзіму,
Бо пляваць ім на бяду,

Што падаткі ты заплаціш
Па дамове за той найм
І ўсе грошыкі патраціш,
Колькі ты іх ні збірай.

Едуць, едуць эмігранты.
Памажы ж ты ім хутчэй,
Будзь як Дзед Мароз ці Санта –
Накармі і абагрэй!”

Я не супраць эмігрантаў,
Досыць гэтага ныцця!
Я за дзеянні гарантаў
Сацыяльнага жыцця.

22. 07. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай