Дрозд на лецiшчы
А сунiцы ледзь паспелi,
Iх дразды скляваць паспелi…
С. Грахоўскi (“Дзяцел”)
Да ежы дармавой ахвочы,
Па градках скача чорны дрозд.
“Чок, чок!” – усхвалявана квохча,
I задзiрае жоўты нос.
Ён – гаспадар тут апрыёры,
Глядзiць захоплена вакол:
Сунiц, парэчак, вiшань – мора…
Ну, чым табе не шведскi стол?
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию