Бяжыць качка па снезе
Мабыць, я ў апошні раз
Бачу, як бяжыць качка па снезе.
Гэта мой апошні раз,
Як я бягу на гэтым беразе.
На тым на вар‘яцкім лузе,
З цукерачнымі кустамі,
Адшукаю свой спакой унізе
І буду гуляць з сівымі валасамі.
Вабіць мяне, п‘яніць, гаварыць:
“Прыгожая якая, ты падыходзіш!”
Краканне яе цяне, як магніт,-
“Шкада, што ты адна сыходзіш…”
Да адлігі яшчэ столькі месяцовых фаз.
“Як ты не мёрзнеш? Чаму цябе так вязе?”
“І ты так зможаш”-слухаю ў апошні раз
І бачу: бяжыць качка па снезе.
01.2026
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию