Будзе дзень і будзе вечар…
***
Будзе дзень і будзе вечар,
Будзе ноч.
Будзе сонца, будзе вецер.
Кроч і кроч.
Не спыняйся. Бераг дальні
За смугой.
На світанні, на змярканні
Я з табой.
Будзе дзень, і будзе вечар,
І працяг…
Спадарожны будзе вецер
І абсяг.
Будзе ноч, і будуць зоркі,
І шляхі,
І нізіны, і пагоркі,
І грахі.
12. 08. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Будзе дзень і будзе вечар…'
Ілья Мурашка
20.08.2025 - 15:19Добры дзень шаноўны Юрый! Прачытаў мне ваш верш і мне спадабалася гульня слоў. Вы вельмі добра абразілі тэму таго што у нашым свеце будзе усякае сустракацца. Выкарыстанне з’яў прыроды для адраджэння гэтага выбрана паспяхова каб данесці думку. Такія простыя і цудоўныя прыклады. Вельмі рэзануе верш як маладому. У жыцці яшчэ будзе шмат і дзней і вечароў,сонц і ветраў, начнога зорнага неба і многа розных шляхоў
Ілья Мурашка
20.08.2025 - 15:21Адлюстравання*