Агонь
Быў ён заўсёды, і ёсьць, і будзе: агонь векавечны, што мерна ўвазгарае ды пагасае.
Геракліт
Акорд, акорд — Агонь узьнёсься.
Магутны, малады пажар —
Усестваральны сын Хаосу,
Касьмічных даляў гаспадар!
Чакай, пакуль ён разгарыцца,
Пакуль бурштынавым крылом —
Неўтаймавальнаю зарніцай —
Зноў расьсячэ нямы вэлён.
Умей чакаць! І ён распаліць
У духу вогненным пажар.
Умей рабіць, імкнуцца, прагнуць —
Прымі яго як боскі дар!
А хто супроць Агню паўстане,
Не пашкадуе тых Сусьвет.
Увазгараньне, пагасаньне —
За нараджэньнем крочыць сьмерць.
Не перарвецца гэта кола,
Пакуль распалены алтар —
Штодзённа іншы, вечна новы
Сусьветны, ракавы́ пажар!
Ліпень 2026
(Вэлён — тое, што й вэлюм)
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию