Адшумела дажджамі лета…

***
Адшумела дажджамі лета,
Адыходзіць яно ў нябыт.
Песня лета дажджом прапета.
Зелянее шчэ малахіт
Трох асін на маім узгорку,
На бярозах рудзее ліст.
Гне ігруша сваю падпорку.
Рве струну сваю гітарыст:
Гэта вецер так ломіць вецце
Гнуткіх яблынек маладых.
Адшумела жыццё у леце,
Трэсне яблынька, нібы ўздых…

22. 08. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай