Адценні

Вада ў рацэ халодная, празрыстая,
А неба непагодлівае, мглістае.
Не бачыш ты мяне з другога берага…
Дзень увабраў усе адценні шэрага.

Адценні тыя ў думках пералічваю,
Ды штомінутна блытаюся з лічбаю,
З тым шэрагам праблем і непрыемнасцяў,
Што крочаць за маленькай недарэчнасцю.

Не чуеш ты мяне з другога берага…
Дзень увабраў усе адценні шэрага.
Палын-трава сівая, папялістая,
А сцежка пад нагамі камяністая.

Не клічаш ты мяне з другога берага…
Дзень увабраў усе адценні шэрага.
На лозах лісце шызае, сталёвае,
А мы з табою – быццам незнаёмыя…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай