Абляціць лісцё…
***
Абляціць лісцё,
Абляцяць надзеі.
Зіміцца жыццё
І, відаць, старэе.
Не сагрэе сад
Ліставей пажарам.
Жнівень, зарапад
Не даюцца дарам.
Не даецца дзень
Ні адзін дарэмна,
Сонечны прамень,
Павуціны срэбра.
І само жыццё
Не за так, за вершы.
Абляціць лісцё
І яго завершыць…
09. 08. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию