Дзедава рэчка
Я на дзедавай рэчцы сяжу,
Чапля ў небе галосна крычыць,
Я за вудаю пільна сачу,
Эх, здаецца, бы жыць шчэ ды жыць!
Ён таксама тут з вудай сядзеў,
І турботы яго дапяклі,
Не скажу, колькі шчасця ён меў,
Быў ён дома, на роднай зямлі.
Многа бачыў я сёл, гарадоў,
Паглядзеў непрыветлівы свет…
Не скажу, колькі маю гадоў,
Ды скажу, я таксама ўжо дзед.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию