Прыгода

Люблю я добрым часам расказаць
Пра тое, як было ў дзяцінстве светла,
Як мы любілі ля агню спяваць
Ды івалгі нам падпявалі ў ветлах.

А сёння я хачу вам расказаць
Юнацкі ўспамін адной жанчыны,
Сугучны ён з маімі, так сказаць
І вам яго паслухаць ёсць прычына.

Мо нешта ён напомніць раптам вам
І вернецеся вы ў сваё юнацтва,
А не – дык проста слухайце, бо там
Было ўсё так, што толькі ўсміхацца.

Ішло лета, пахла сенам і малінай,
Закончыліся ўжо ў клубе танцы,
Да веснічак правеў хлапец Ірыну
Ды ўсё яны не могуць развітацца.

Не разыйсціся ім, кахання вязням,
Пайшлі яны ў веранду цалавацца,
А гэтым часам давялося з лазні
Дзяўчыны бацьку за паўнач вяртацца.

Пабачыў ён каханкі-цалаванкі
І каб дачушцы любай не пашкодзіць,
Сабраўся ён назад, ступіўшы з ганку,
З другога боку хату абыходзіць.

Ды як жа яму ў спальню зараз трапіць?
Падумаў – і засталася адно.
І здзіўлена пытала бацьку маці:
Міхась, чаму ты лезеш праз вакно?

Ды як жа мог падвесці ён дачушку?
І, каб замяць прыгоду, ён убок
Сказаў, прылёгшы вухам на падушку:
“Ну нешта трохі зблытаў незнарок”.

І раніцай пасміхвалася маці,
Усмешкаю адказваў бацька ёй.
Ён ведаў, да любімага дзіцяці
Прыйшло каханне гэтаю вясной.

Жадаў дачцэ ў думках добрай долі,
Шчаслівага кахання на ўвесь век.
Пра далікатнасць бацькаву ніколі
Дачцэ ўжо не забыць. Во, чалавек!
18.12.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай