Ліцвінскі крыж

Пра што маўчыш, ліцвінскі крыж,
Ці ўспомніў час той старадаўні,
Калі сыны тваёй зямлі,
За гонар біліся адчайна?

А можа памятаеш ты,
Як Міндоўг-князь пазбег спакусы?
Мячы дасталі і шчыты,
Ліцвіны – продкі беларусаў.

Сярод стагоддзяў пачарнеў,
А пад табой алтар паганскі,
Перкунас насылаў свой гнеў,
Жваруна ап′яняла ласкай.

Ішлі на захад і ўсход,
На замкі сквапных мечаносцаў,
Магутны, вольны мой народ,
А родны край – лясісты востраў.

Пакуль ёсць мова – ты жывы,
Ліцвінскі крыж, сакральны сімвал,
У каранях рачной травы,
Чароўная схавана сіла.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай