Адзіны дзень, як цэлае жыццё…

***
Адзіны дзень, як цэлае жыццё,
Калі гляджу, як аблятае з вішні
Не пышны цвет, злятае ў забыццё,
Нібыта ён на гэтым свеце лішні.

Як цэлае жыццё, адзіны дзень,
Калі шарэе, аблятае квецень,
Нібы сыходзіць маладосць у цень,
І толькі голле вішні трэпле вецер.

Адзіны дзень, нібы суцэльны шлях –
То вішанны, то зорны, то ажынны,
То, як сцяжына, губіцца ў палях
Адзінай нашай мацеры – Айчыны.

29. 04. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай