А неба такое блакітнае…

***
А неба такое блакітнае!
Навокал – спакой і ціш.
Рунее старонка жытняя.
Вачамі над ёй ляціш.

Зялёнымі далямі сцелецца
Радзімы вясновы час.
У мірнае неба верыцца,
У плён, што чакае нас.

Прасторы і сэрца гушкае
Вясны маладой краса.
І жытняя за ігрушкамі
Ўдаль цягнецца паласа…

02. 05. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай