Прыйшла зіма

– Ой, як светла ў пакоі!
Мне ляжаць ужо даволі!
З свайго ложка мігам – скок,
Выпаў беленькі сняжок!

Хаты, дрэвы – усё навокал
Стала белым… Змераць вокам
Немагчыма. Як чароўна!
Быццам пульхная бавоўна!

Назбіраць яе ў кішэні
І прынесці маме жменю,
Хай падзівіцца яна,
Што да нас прыйшла зіма.

Як прыгожа! Быццам свята
Завітала ў нашу хату!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай