Да Марыі Б.
«Ду-ду-ду-ду..» – чуеш на полі?
Загадкавы рытм паўзе ніц.
Дзяўчына пяе аб бяздонні
Азёраў, празрыстых крыніц.
Ад золку да змроку ў лясах
Шукае намёкі на мару.
У травах заснула краса,
Яна чуе подых нектару.
З сабою прыносіць дуду
І цягне жаллівае «ду-ду..» –
Адпуджвае хмару-бяду
Сваім спачуваннем да люду.
Гульня ў пачуцці да мора
Таемнасцю будзіць зямлю.
Давераць свой лёс, сваё гора
Як толькі пачуюць ігру.
Іскрацца блакітныя вочы,
І хоць асляпіла іх сонца,
Душа мае скарб, што ўночы
Вядзе кветкі ў шчасця аконца.
«Ду-ду-ду-ду..» – чуеш на полі?
Загадкавы гурт паўзе ніц.
Дзяўчына пяе аб бязволлі
Калосся і сініх званіц.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию