Гультай
Няма мяне дома цэлымі днямі:
Заняты гультайствам, у словы гуляю
Раніцай зноў жыццё пачынаю,
Ні чорта ні ў чым не ўсведамляю.
Як толькі пачнецца новы дзень,
Хаджу і адкідаю цень
З нахабным тварам.
Наступіць вечар і каторы раз
Адпраўлюся спаць, каб заўтра ўстаць
І ўсё спачатку.
Ногі носяць тулава і рукі
І галава ідзе за імі следам.
Нібы з пахмелля, крочу я ўздоўж вуліц,
Мозг у бязладдзі і трызненні.
Як толькі пачнецца новы дзень,
Хаджу і адкідаю цень
З нахабным тварам.
Наступіць вечар і каторы раз
Адпраўлюся спаць, каб заўтра ўстаць
І ўсё спачатку.
Усе мне кажуць: трэба кімсьці станавіцца,
А я хацеў бы застацца сабой.
Мне стала цяжка проста раззлавацца.
Я паглынуты натоўпам іду за табой,
Як толькі пачнецца новы дзень,
Хаджу і адкідаю цень
З нахабным тварам.
Наступіць вечар і каторы раз
Адпраўлюся спаць, каб заўтра ўстаць
І ўсё спачатку.*
*Пераклад мала вядомай песні гурта Кіно
Гультай 2 з альбома 1982 года пад назвай 45.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию