Сонца зімы
Белае сонца зімы
Нам вочы сляпіла бяздушна.
Было яму цесна і душна
Сярод адвечнай імглы.
Белае сонца зімы
Змарозіла холадам душы.
Хлуслівыя словы ўсё кружаць
І ў іх губляемся мы.
Белае сонца зімы
Выкрала нашы пачуцці,
Ды сэрцы нячуласцю студзіць,
Дадала і горкай маны.
А можа стрэнемся мы?
Пачуццям адтаць дапаможам.
І нас замарозіць не зможа
Белае сонца зімы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Сонца зімы'
Татьяна Богданович
30.01.2023 - 14:02Прыгожа…
Жанна Улахович
30.01.2023 - 23:57Таццяна, вялікі дзякуй за Вашу ўвагу!