Дзе ты,мая…
Дзе ты, мая птушка
вольная сьпяваеш?
У якой старонцы
вабну долю маеш?
Прыляці да мЯне,
забяры ў вырай.
Быць хачу ня меней
за цябе шчаслівай.
Прыляцела птушка,
крыламі лапоча,
а мяне з сабою
забіраць ня хоча!
-Ты ж, мая дачушка!
Каб у вырай убіцца,
трэба ўжо памерці,
ці не нарадзіцца.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию