У Кітаі
Зіма ў Радашковічах пануе,
Бялюткі снег ляжыць куды ні глянь,
А нас вітае, балуе, шануе
Кітайскі востраў – сонечны Хайнань.
Усмешлівыя шустрыя кітайцы,
Мапеды скрозь і электрамабілі,
Падумалі мы толькі распранацца,
А нам ужо пяць раз массаж зрабілі.
Паставілі іголкі ў лоб і спіну,
Дзівосных нейкіх выпісалі траў,
Перазагрузка сходу, без супыну,
Здаровы быў, а здаравейшы стаў.
Тут – фрукт дракона, там драконарыба,
Не сумна ні хвіліны ў Паднябеснай,
Дзе тут “Радону” і аграсядзібам,
Медцэнтраў сотні, усюды льецца песня…
А мора, мора… Плешчацца, іскрыцца
І зіхаціць з усходу да заходу,
Пагрэешся – ідзеш прахаладзіцца.
Во павязло тут з кліматам народу!
Ды дзён праз дзесяць, можа і праз пяць,
Адчую я і з вамі падзялюся:
Няма на свеце лепш, хачу сказаць,
Занесенае снегам Беларусі.
16.01.2026
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'У Кітаі'
Татьяна Богданович
07.02.2026 - 09:35Дзякуй, цікава пазнаёміцца з Вашымі ўражаннямі!
Татьяна Короленко
07.02.2026 - 10:42Дзякую!