У паэта душа есць жывая
***
У паэта душа есць жывая,
Калі погляд падымеш да зор,
Зразумееш, яна ўсё ж лятае,
Да нябёсаў, у вечны прастор.
І вяртаецца потым дадому
З цэлым мехам, ад вершаў цяжкім.
Без турботаў, без горычы, стомы,
З парай крыл. Бы дзіця. Маладым.
І адлынуць тады ўсе трывогі,
Пойдзе боль па-за сіні абсяг.
Той прыгожай нябеснай дарогі
Па-за край незямнога жыцця…
05.12.2025 у адказ на верш М.Багдановіча “Падымі у гару сваё вока…”
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'У паэта душа есць жывая'
Татьяна Богданович
11.12.2025 - 21:58Вельмі прыгожы верш!
Мария Якимович (Щелкова)
27.12.2025 - 07:04Вельмi удзячна 🙏🙏🙏