У суквеццях гераневых
Загарэліся вокны сядзіб
Языкамі-пажарамі.
-Да мяне ты сягоння зайдзі
Падзівіцца геранямі!
Успаміны дзяцінства плывуць
Салаўінымі марамі.
Там бацькі сустракаюць вясну
У суквеццях гераневых.
Я па вуліцы роднай іду.
Надта птахі старанныя!
Вунь, суседзі размовы вядуць
У суквеццях гераневых.
Вёску сэрцам, душой абдыму.
Цеплыня незвычайная!
Беларусь сустракае вясну
У суквеццях гераневых.
У суквеццях гераневых.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'У суквеццях гераневых'
Татьяна Богданович
19.09.2025 - 10:05Вельмі прыгожа, дзякуй!
Елена Лобкович
19.09.2025 - 10:45Добры дзень,шаноўная Таццяна!Вялікі Вам дзякуй за цёплы водгук.)