Зноў белы матылёк праводзіць ліпень…
***
Зноў белы матылёк праводзіць ліпень.
Чарнеюць вішні, хто не абабраў.
К дварам вяргіні пышныя прыліплі,
А грыбнікі – к дарогам ля дубраў.
Зноў белы матылёк праводзіць ліпень.
Малін апошніх дагарае кроў,
Як у крыніцы – змытая Эдзіпам,
Ці як грахі не змытыя бацькоў.
Зноў белы матылёк праводзіць ліпень.
Усхліп асіны, перш чым зазвінець…
І вершаў не напісаная кіпа,
Якой ужо ніколі не згарэць.
31. 07. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию