Зачаараваная старонкай

Зачараваная старонкай,
Я бачу промень Вашых слоў,
З якіх, знішчаючы ўсе межы,
Радком ідзе адна любоў!
Любоў да волі і да міру,
Да чалавека, хто б ні быў,
Да тых, хто ў горкую часіну
Радзіму нашу бараніў…
Любоў да неба, што над намі
Захоўвае ў абдымках свет,
Да ззяння сонца, што бясконца
На тварах пакідае след.
Любоў да тых, хто ў адчаі
Малітвы Богу шле ўначы,
Хто крыкнуць хоча, ды глытае
Слязіну горкую ў цішы!
І да зямлі, да беларускай
Бязмежную любоў і боль
За лёс яе гаротны, цяжкі,
За мазалі, за пот, за соль…
За вочы, што падчас навалы
Згубілі свой блакіт і бляск,
За тое, што пад скрыпку часу
Наш беларус ідзе ў пляс…
Любоў і боль, павага, прыкрасць –
Усё ў вершах, усё ў душы
Таго, чые радкі і сёння
Нас заклікаюць: “Не маўчы!”
Паэт – змагар, паэт – рамантык,
Сапраўдны сын сваёй зямлі…
У сінявокую ўлюбённы,
У Беларусь сваю…
А ты?

Бублік Д.Р.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай