Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мокрыя грошы

Зняўшы заробак, iшоў да хаты Ясь,
Ды паслiзнуўся ён i ў лужу плясь.
Набралiся кiшэнi бруднае вады,
Ляжыць у лужы, хапануў бяды.

Да нiткi мокры да хаты ён прыйшоў,
Грошы ў кiшэнi мокрыя знайшоў.
Вырашыў ля печкi ён iх прасушыць,
Бачыць, што сусед да яго бяжыць.

“Яська, вось папробуй мой ты першачок,
Ды, што гэта ты робiш, дзiвачок?”
“Грошы штампую, вось iх ужо сушу”
Суседа кранула, гэта за душу.

Данос ён хутка зрабiў на суседа,
У iмгненне з мiлiцыяй бяседа.
Прыказалi:”Аппарат паказвай свой”
“Той аппарат пазычыў сусед мой.”

Мокрыя грошы бяды нарабiлi.
Аппарат у суседа пабiлi.
Самагон яны лiквiдавалi,
Ды суседу i штраф яшчэ далi.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *