Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мне не дастаць вяршынь Казбека,
Не быць і плынню Іртыша…
Ужо разменена паўвека,
Ужо іду я з кірмаша.
Па-мойму, быў я хлопцам свойскім,
Не выпіраў нідзе знарок,
Быў, як пагорак пад Лагойскам,
Як безыменны ручаёк.
Мне штучных не патрэбна крылаў.
Каб выступаць з арламі ў бой.
Я проста Аляксандр Шарылаў
І быць хачу самім сабой.
І я гляджу наперад смела,
І вам ў вочы, землякі.
Мабыць і Волга б абмялела
Без белай, Камы і Акі.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *