Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Аблокам

Your page rank:

***
Аблокі, аблокі,
прыяцелі ветру,
З высокіх нябёсаў
на нас глядзіцё.
Бязмежна нясеце
Сябе ў паветры.
Без віз абыходзіцеся
ўсё жыццё.
Яны не патрэбныя
дзеля свабоды,
Ніякага сэнсу вам
Ў межах няма.
Вандроўнікі вольная
Вы ад прыроды,
Вам тая свабода
даецца дарма.
А я там ў нізе
зайздрошчу шчыра,
Таксама хачу
з вамі разам ляцець.
Як птушка імкнуся
кудысьці ў вырай,
Забыўшы усё,
крЫламі лапацець.
Аднак у мяне
тутка справы, кватэра,
Бацькі з сваякамі,
дзеці, сябры.
Ды абавязкаў
ўсялякіх бяз меры,
Пакуль застануся,
да лепшай пары.
Аблокі, аблокі,
вам незразумела,
Чаму ж не стамляюся
ў неба глядзець.
Няхай на зямлі
застАнецца цела,
Але ж душа мусіць
калісьці ўзляцець.

20.05.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *