На світанку

На світанку ўстану ўранку,
Пагляджу навокал.
Сонца промні выпрастала,
Раскідала ўбокі.

Кветкі ўспыхнулі салютам,
Расчынілі вочкі.
Дрэвы ўздрыгваюць спрасонку
Пасля роснай ночкі.

Дзесьці жаўранак у небе
Цешыць прывітаннем.
Гэта нам жыццё даруе
З новым днём спатканне.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай