Як там будзе…

Your page rank:

Напэўна, кожны думае пра тое,
Як давядзецца скончыць шлях зямны,
Як будзем мы адказваць за благое,
Якія пасля смерці ўбачым сны.

Ці ўдасца бачыць тых, хто тут застаўся,
І ці пабачым тых, хто жыў да нас?
І калі тут у сабе не разабраўся,
То там наўрад на гэта будзе час.

Пра пекла нават я не ўспамінаю,
Хапае тут усялякае бяды.
І, можа, лепш не ў снежні, а ў маі,
Я спадзяюся, як найлепш заўжды

І ўяўляю, як у бясконцым небе,
Выкідваючы “па”і “антраша”,
Не маючы ўжо патрэбы ў целе,
Спяваючы, ляціць мая душа…

23.08.2025


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай