Як там будзе…
Напэўна, кожны думае пра тое,
Як давядзецца скончыць шлях зямны,
Як будзем мы адказваць за благое,
Якія пасля смерці ўбачым сны.
Ці ўдасца бачыць тых, хто тут застаўся,
І ці пабачым тых, хто жыў да нас?
І калі тут у сабе не разабраўся,
То там наўрад на гэта будзе час.
Пра пекла нават я не ўспамінаю,
Хапае тут усялякае бяды.
І, можа, лепш не ў снежні, а ў маі,
Я спадзяюся, як найлепш, заўжды.
І ўяўляю, як у бясконцым небе,
Выкідваючы «па» і «антраша»,
Не маючы ўжо патрэбы ў целе,
Спяваючы, ляціць мая душа.
26.08.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
5 рецензий к 'Як там будзе…'
Светлана Поцелуева
25.10.2025 - 13:50Серьёзное стихотворение, Татьяна. Наверно, любой мыслящий человек
задумывается об этом. Особенно с возрастом. Предполагать что-то можно.
Но знать наверняка… Я много по этой теме читала в 80-х и 90-х. Ищу
материалы и сейчас. Раньше были хорошие и умные собеседники. Их уже
нет на этом свете, к сожалению… Практически не с кем говорить.Ладно…
Омар Хайям : “Что там, за ветхой занавеской тьмы?
В гаданиях запутались умы.
Когда же с треском рухнет занавеска –
Увидим все, как ошибались мы”.
Спасибо за стихотворение. Успехов Вам в творчестве.
Татьяна Короленко
25.10.2025 - 13:57Спасибо Вам, Светлана, за рецензию, тоже люблю рубаи Хайяма:
Мы послушные куклы в руках у Творца,
Переполнены горечью наши сердца,
Мы уходим из мира не ведая ясно
Ни начала, ни смысла его, ни конца.
Взаимно желаю Вам вдохновения в творчестве!
Oleg Sovothy
16.11.2025 - 02:56Шаноўная спадарыня Короленко, дзякуй за ваш талент. heart. Я дазволіў сабе ,без вашага дазволу,
выкарыстаць ваш верш для стварэння музычнай кампазіцыі з дапамогай штучнага інтэлекту. Спадзяюся, вы не супраць? 
!!Я не пераследваю карыслівых камерцыйных інтарэсаў. Мая мэта – захаванне роднай мовы і талентаў Беларусі.Усе правы на вершы астаюцца толькі за Вами!!
https://suno.com/s/7XJ8Z3Bhbae6CyrI
P.S: Шкада, у вымаўленні некаторых слоў (двух) ёсць памылкі з нацiскам, але я працую над гэтым.
Татьяна Короленко
17.11.2025 - 18:25Карыстайцеся, калі ласка! Кожнаму паэту прыемна пачуць свае вершы ад некага яшчэ. А дзе можна паслухаць гэтую кампазіцыю?
Oleg Sovothy
17.11.2025 - 21:55Шчыра ДЗЯКУЮ Вам
.Паслухаць можна тут:

https://suno.com/s/7XJ8Z3Bhbae6CyrI
Проста націсніце кнопку прайгравання (белая кнопка справа над полем для каментароў)
Калі вы жадаеце спампаваць, вы можаце скарыстацца гэтым сэрвісам:
https://sunodownload.net/.
P.S. Усё безкаштоуна. Дзяліцеся сваімі творамі у музыцы з iншимi
Дзякуй Вам.