Як нямнога просім мы ад Бога
Як нямнога просім мы ад Бога.
Міру, толькі міру, дапамогі
У тым, каб жыць спакойна, бестурботна,
Гадаваць дзяцей і мець работу.
Нам не трэба ўлады і багацця,
Дайце нам спакою – гэта шчасце.
Колькі можна мора хваляваць,
Каму трэба буру ўздымаць?
Наш народ цярплівы, гэта праўда,
Ёсць і да суседзяў у нас спагада,
Але меру трэба мець ва ўсім,
Шчасцем не падзелімся сваім.
Хай мінуць нас войны і раздоры,
І нарэшце прыйдзе штыль на мора.
Толькі каб хапіла сілы нам
Не паддацца губячым вятрам.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию