Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Сумна нешта стала, вельмі.
Холадна ў паўночнай цемры.
Восень скінула натхненне,
Абарвала з цяплыней злучэнне.
Сумна стала. Мне вядома
Куды вядзе гэта дарога.
Удалеч холаду, дажджу.
Мне сумна, я вам адкажу.
Сяджу ў пакоі, п’ю гарбату.
Я ведаю, яна не вінавата, гэта восень.
Так патрэбна. Гэта хораша, не дрэнна.
Восень, яна мае права
Апрануць у жоўтае дубравы,
Так сама ліпу, вярбу, клёны
Пафарбаваць ў яркі колер.
Яна дажджамі льецца і грыміць
Каб вельмі хутка лета астудзіць.
Каб мы, ахінуўшыся цёпла,
Хутчэй ішлі да падвячорка.
Але, мне сумна, вельмі смутна,
Мне па-восеньскі пакутна.
Не ведаю, ці дрэнна гэта?
Скончылася мае лета.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *