Беларусь, мая ты кветка
О, Беларусь мая ты кветка,
У гаях бярозкамi шумiш.
Сярод тваiх садоў. палеткаў.
Ракой цудоўнаю бяжыш.
Вадой крынiчнаю напоiш,
Пакружыш ластаўкай над хатай.
Гасцей за стол ты запрашаеш,
Калiнай сцелеш ты i мятай.
Люблю лугi твае ў рамонках,
Ды песнi жаўрука ў блакiце.
Прыемна слухаць мне гамонку,
Валошак, што цвiтуць у жыце.
О, Беларусь, мая старонка,
Бацькаўшчына светлая мая.
Ты нiбы белая рамонка
Мне не чужая, а свая.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Сяржук Пясэцкі
23.12.2023 - 14:14О, Беларусь, мая старонка
І бацькаўшчына ты мая,
Ты нібы белая рамонка
Мне не чужая, а свая.
з салідарным вітаннем,
Серж