Давай закідаем гнілымі мандарынамі

Давай закідаем гнілымі мандарынамі
Мімаходных нялюбых знаёмцаў!
Хай будуць сцякаць сокам забытыя,
Забытыя сябры, сяброўкі.

Не будзем марнаваць памідоры,
Уладкуем цытрусавы каток.
Хай коўзаюцца ў памяці старых дакораў,
А мы будзем піць таматавы сок.

Пад катаваннем пахнючай цэдры,
Развяжацца доўгі калючы язык.
І панясе сяброў, сябровак аранжавымі рэкамі.
Паўсюль будзе чутны забыты рык.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай