Мой тыдзень
Панядзелак – дзень сумотны,
Доўгі ён, цяжкі, маркотны.
Мы не хочам працаваць,
Толькі пагуляць – і спаць.
Вось аўторак зусім іншы,
Можна пагартаць і кніжку,
Нешта добрае зрабіць,
Нават з татам цвік забіць.
У сераду настрой сярэдні,
Лепшы дзень быў папярэдні.
Многа задалі вучыць,
Як жа ўсё перарабіць?
Вось чацвер – другая справа,
Хутка пятніца-забава.
Весялей гляджу на свет,
Канец тыдня, не сакрэт.
А ў пятніцу – лагода!
Часу вольнага як многа!
Урокаў рыхтаваць не трэба,
Гуляй смела ад абеду!
А нарэшце – выхадныя!
Вось дзянёчкі залатыя!
Хочаш – спі, гуляй, малюй
Ці на вуліцы гарцуй!
Толькі вось адно шкада –
Заўтра ў школу зноў пара.
Не паспеў я на спатканне,
Трэба рыхтаваць заданне.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Мой тыдзень'
Ольга Федосова
20.12.2021 - 23:27Цудоуна!!!)
Татьяна Богданович
02.06.2023 - 11:05Дзякуй!