Прасцей
Прасцей быць незаўважным,
Як мільёны аднолькавых зорак.
Чым быць незаменным, самым,
Вяршыняй самых высокіх горак.
Прасцей, з’еўшы мову, маўчаць,
Збіраючы словы ў думак кулачок.
Чым гаручы душой ірваць і кідаць,
Завядучы палкі сэрца маторчык.
Прасцей на ўсе-ўсе згаджацца,
Нахіляць галаву да ног усе ніжэй.
Чым адмовіць сябе паламаўшы,
Паправіўшы, стаць толькі мацней.
Прасцей быць незаўважным, маўчуном,
Які чытае, а не піша гучных пісем.
Чым быць адной зоркай на мільён,
Што ў цемені асвятляе шлях іншым.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию