Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Сямейны альбом
Оцените стихотворение:

Your page rank:

Пагляджу я сямейны альбом,
Тут прыгожыя, яркія фота.
Мне цікава ўбачыць наш дом,
Твар матулі раней бестурботны.

Вось мой тата яшчэ малады
Мяне з братам нясе пакупацца,
Мы баімся халоднай вады
І пачнем з моцных рук вырывацца.

Тут і дзед, і бабуля, радня,
Прыгадаю ўсіх мне знаёмых,
Як гісторыю пішуць штодня,
Увесь архіў захаваюць альбомы.

Хай яны на паліцы стаяць,
На камп’ютары фота – не тое.
Мне цікава ў руках патрымаць
Галерэю сямейных гісторый.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован.