Я хачу прайсці з табою сто дарог
Я хачу прайсці з табою сто дарог.
Можна болей, толькі, лепей, на меней.
І каб кожны з нас нешта ў сабе перамог,
І наблізіўся, каб звацца Чалавекам сярод людзей.
Я хачу прайсці з табою сто дарог!
Мільёны кіламетраў і краін,
Каб бачыў Бог
Як можна зноў уставаць каханне, дзе быццам бы былі руіны.
Я хачу прайсці з табою сто дарог
Праз жыццё, праз шмат гадоў.
Перанесці разам радасць, горыч, боль і перамогу.
Каб бачылі людзі па ўсёй зямлі: каханыя сапраўды ўсё могуць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию